Як мы выкарыстоўваем вашу інфармацыю?
Мы апрацоўваем інфармацыю, якую збіраем, каб персаналізаваць кантэнт для вас, у тым ліку рэкламу, а таксама ў іншых мэтах, падрабязней апісаных ніжэй. Каб выкарыстоўваць менш інфармацыі, звязанай з асобнымі карыстальнікамі, у некаторых выпадках мы абязлічваем або абагульняем яе. Мы таксама можам ананімізаваць інфармацыю, каб з яе дапамогай было немагчыма вызначыць вашу асобу. Мы выкарыстоўваем гэту інфармацыю гэтак жа, як і іншыя вашы даныя, апісаныя ў гэтым раздзеле.
Ніжэй прыведзены спосабы апрацоўкі вашай інфармацыі.
Падаванне, персаналізацыя і паляпшэнне нашых Прадуктаў
Мы выкарыстоўваем наяўную ў нас інфармацыю для падавання і паляпшэння нашых Прадуктаў. Сюды адносяцца: Азнаёмцеся з дадатковымі звесткамі пра тое, як мы выкарыстоўваем інфармацыю для падавання, персаналізацыі і паляпшэння нашых Прадуктаў.
Гарантаванне абароны, бяспекі і цэласнасці
Мы выкарыстоўваем сабраную інфармацыю, каб абараняць людзей ад шкоды і гарантаваць бяспеку і надзейнасць нашых Прадуктаў.
Падаванне сэрвісаў вымярэння, аналітыкі і бізнес-сэрвісаў
Шмат людзей карыстаюцца нашымі Прадуктамі для вядзення і развіцця свайго бізнесу, а таксама абагульвання кантэнту. Мы дапамагаем ім вымяраць эфектыўнасць рэкламы і іншага кантэнту, прадуктаў і паслуг.
Мы ўзаемадзейнічаем з вамі, выкарыстоўваючы пададзеныя нам даныя, напрыклад кантактную інфармацыю, якую вы ўказалі ў сваім профілі.
Правядзенне доследаў і ўкараненне інавацый у грамадскіх інтарэсах
Мы выкарыстоўваем атрыманую інфармацыю, наборы даных з адкрытых крыніц і звесткі, атрыманыя ад даследчыкаў, прафесіянальных і некамерцыйных груп, для правядзення і падтрымкі доследаў.
Дадатковая інфармацыя ў Палітыцы прыватнасці